Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год эканоміка Беларусі страціла больш за 10 тысяч работнікаў


У сьнежні 2024 году ў беларускай эканоміцы было занята 4 мільёны 129,7 тысячы чалавек, са сьнежня 2023 году колькасьць занятых у эканоміцы краіны зьнізілася на 10,4 тысячы чалавек.

Пра гэта сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі (Белстату), якія прааналізаваў «Позірк».

Узровень занятасьці насельніцтва ў працаздольным узросьце ў чацьвёртым квартале 2024 году склаў 82,9% — на 1,1 адсоткавага пункта менш, чым за кастрычнік — сьнежань 2023 году (84%).

Узровень беспрацоўя, разьлічаны ў адпаведнасьці з мэтадалёгіяй Міжнароднай арганізацыі працы, зьнізіўся на 0,4% у параўнаньні з чацьвёртым кварталам 2023 году і склаў 3,1%.

За студзень — лістапад 2024 году ў Беларусі звольнілі на 5,4% работнікаў больш, чым нанялі — 641 229 супраць 608 385, сьведчаць дадзеныя Белстату.

  • Не дапускаць адтоку эканамічна актыўнага насельніцтва з рэгіёнаў — цяпер «задача нумар адзін», заявіў Аляксандар Лукашэнка 16 лістапада 2024 году ў Клімавічах (Магілёўская вобласьць) на абласным сьвяце «Дажынкі». Пры гэтым ён адзначыў, што «працаваць жадаюць далёка ня ўсе», і папярэдзіў: «Рыхтуйцеся, бамжоў, дармаедаў у краіне ня будзе».
  • 29 кастрычніка летась Лукашэнка падпісаў указ № 402 «Аб сацыяльнай падтрымцы»: дакумэнт прадугледжваў адмену абмежаваньня на памер пэнсіі пэнсіянэрам, якія працуюць.
  • У лістападзе міністарка працы і сацыяльнай абароны Натальля Паўлючэнка заявіла, што пасьля зьняцьця абмежаваньняў на памер пэнсій для пэнсіянэраў, якія працуюць, «каля 10 тысячаў пэнсіянэраў могуць вярнуцца на рынак працы». Паводле яе, гаворка пра «маладых пэнсіянэраў», якія «пяць гадоў як выйшлі на пэнсію і не працуюць», для якіх «такое абмежаваньне (па памеры пэнсіяў) цяпер дзейнічае».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG