Адміністратар нацыянальнай дамэннай зоны «мае права прыняць рашэньне аб ануляваньні запісу» аб рэгістрацыі дамэннага імя, «здольнага прычыніць шкоду нацыянальным інтарэсам» Беларусі.
Супрацоўнікі Мытнай службы Літвы на мінулым тыдні канфіскавалі ў грамадзян Беларусі тры аўтамабілі, у якіх перавозілі кантрабандныя цыгарэты, паведамляе прэс-служба ведамства.
Малодшая сястра паўночнакарэйскага кіраўніка Кім Чэн Ына Кім Ё Чжон адзначыла, што з боку Пхэньяна да Беларусі такой прапановы не паступала.
Праз чатыры гады пасьля таго, як улетку 2020-га па Беларусі «пракаціліся масавыя пратэсты пасьля абвяшчэньня аспрэчваных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, маштабныя перасьледы мірных пратэстоўцаў і крытыкаў працягваюць біць усе новыя рэкорды».
На 1 сьнежня 2024 году Беларусь займала чацьвёрты радок у рэйтынгу краін, дзе найбольш перасьледуюць журналістаў, вынікае з гадавога агляду Камітэту абароны журналістаў (CPJ), абнародаванага 16 студзеня.
Друкаваць «пашпарт Новай Беларусі» будуць у Беларускім пашпартным цэнтры ў Вільні. «Разглядаецца магчымасьць стварэньня аналягічных цэнтраў у Польшчы і, магчыма, ва Ўкраіне», паведаміў парталу «Люстэрка» кіраўнік праекту Марус Гудэлайціс.
У сыстэме жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) існуе кадравая праблема, заявіў 13 студзеня ў этэры тэлеканала СТВ намесьнік кіраўніка Мінжылкамгасу Андрэй Рамашка.
У Беларусі спажывецкія цэны павялічыліся на 5,2%. Харчаваньне падаражэла на 6,5%, нехарчовыя тавары — на 3,6%, паслугі — на 5%.
Міжнародная арганізацыя Amnesty International патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць палітзьняволеную Насту Лойку, спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да праваабаронцаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці.
Аэрапорт Пулкава ў расейскім Санкт-Пецярбургу паведаміў пра часовае прыпыненьне прыёму і адпраўкі самалётаў праз складаныя ўмовы надвор’я.
«Псэўдавыбарамі» назвала прэзыдэнцкую выбарчую кампанію ў Беларусі кіраўніца Сэнату Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска на брыфінгу па выніках сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай 9 студзеня ў Варшаве.
9 студзеня на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» паказалі перадвыбарчыя выступы кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2025 году. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Праз масавыя рэпрэсіі правядзеньне свабодных і сумленных выбараў у Беларусі ўяўляецца немагчымым, зазначылі ў МЗС Нямеччыны.
Урад «удасканаліў парадак аказаньня платных мэдычных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя», паведамляе прэс-служба Саўміну.
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Наўгародзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт падпісалі пагадненьне аб навукова-тэхнічнай супрацы.
За першыя 30 гадзін 2025 году (з 12 гадзін ночы 1 студзеня да 6 гадзін раніцы 2 студзеня) на пажарах у Беларусі загінулі 9 чалавек — амаль удвая больш, чым за аналягічны пэрыяд 2024-га.
Фэдэральны ўрад Нямеччыны паведаміў уладам Беларусі аб прыпыненьні з 1 студзеня 2025 году дзеяньня пагадненьня аб перадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня ў адносінах да падаткаў на даходы і маёмасьць.
У 2024 годзе суседнія краіны Эўразьвязу зафіксавалі 36 291 спробу мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі — на 13,8% менш, чым у 2023-м (42 078), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных памежных службаў.
Сярод захадаў «дзяржаўнай абароны» ў такіх выпадках — пазбаўленьне бацькоўскіх правоў і забіраньне дзіцяці зь сям’і.
Пра гатоўнасьць вэтэранаў МУС «не застацца ў баку ад электаральнай кампаніі заявіў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў.
Загрузіць яшчэ