Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія бізнэсоўцы баяцца быць найлепшымі


Уладзімер Карагін
Уладзімер Карагін


2 сакавіка ў Менску адбудзецца асамблея дзелавых колаў Беларусі. У ёй маюць браць удзел больш за 350 прадпрымальнікаў, якія плянуюць зацьвердзіць Нацыянальную плятформу разьвіцьця бізнэсу. На асамблеі таксама маюць аб'явіць аб выніках конкурсу на найлепшы горад для бізнэсу ў Беларусі.

Тым часам старшыня саюза прадпрымальнікаў Уладзімір Карагін незадоўга да асамблеі расказаў журналістам пра сваю паездку па беларускіх гарадах, сярод іх – Горадня, Магілёў, Маладэчна, Бабруйск, Рагачоў, Жлобін, Ашмяны, Смалявічы.

“У мяне вельмі цяжкае ўражаньне пасьля паездкі. У мінулым годзе я таксама аб’яжджаў усе гарады… Але сёлета як ніколі адчуваецца прыгнечанасьць – у людзей далёка не аптымістычны настрой. Неверагодны страх разьліты ў грамадзтве. Я хачу падкрэсьліць, што такога напружаньня, як сёньня, раней не было. Неверагодны напал і напружаньне…” – цытуе Карагіна Эўрарадыё.

Пра станоўчыя прыклады бізнэсу, нават калі яны ёсьць, людзі расказваць не жадаюць. Даходзіць да таго, што няма каму ўдзельнічаць у конкурсе “Лепшы прадпрымальнік краіны”, кажа Карагін:

“Да мяне часта зьвяртаюцца з просьбай прывесьці станоўчыя прыклады прадуктыўнага прадпрымальніцтва. У мяне ёсьць добрыя прыклады. Але калі б вы ведалі як мяне ўмаляюць усе прадпрымальнікі не называць іх, не паказваць, не сьвяціць... “Дайце нам працаваць. Мы баімся”... Сёньня праходзіць конкурс “Лепшы прадпрымальнік краіны”. Тысячы цалкам вартых структур адмаўляюцца ў ім удзельнічаць”.

Па словах старшыні Саюза прадпрымальнікаў, беларуская моладзь ня хоча займацца бізнэсам, а хоча ісьці ў кантрольныя органы – МУС, КДБ, Мытны камітэт.

“Калі раней ва аўдыторыях на пытаньне “хто хацеў бы мець уласны бізнэс?”, руку падымалі 50-60 адсоткаў. Сёньня са ста чалавек толькі 10-15 выказваюць жаданьне браць на сябе гэтыя цяжкасьці”.

Уладзімер Карагін таксама расказаў пра парушэньні прэзыдэнцкай дырэктывы “Аб разьвіцьці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляваньні дзелавой актыўнасьці”.

“У гомельскай вобласьці адбываецца абзвон усіх прадпрыемстваў і кажуць – 90% тавараў у крамах павінны быць вытворчасьці гомельскай вобласьці. Ні ў якім разе не ўздумайце закупіць тавары з іншай вобласьці. У нас ёсьць запісы гэтых званкоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG