Увечары 14 верасьня памёр другі вакаліст гурту NEURO DUBEL Юры Навумаў, паведаміла Эўрарадыё.
Юры Навумаў 8 верасьня трапіў у лякарню з падазрэньнем на інсульт, у яго паралізавала правы бок цела. Дактары высьветлілі, што паралюш стаў вынікам чэрапна-мазгавой траўмы. Амаль тыдзень музыка змагаўся за жыцьцё, але 14 верасьня яго ня стала.
Навумаў на два гады перажыў лідэра NEURO DUBEL Аляксандра Кулінковіча, які памёр ад пнэўманіі ў жніўні 2018 году.