Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі масавыя пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі Нэтаньяху


Дэманстрацыі перад будынкам Міністэрства абароны Ізраілю ў Тэль-Авіве, 6 красавіка 2024 годe
Дэманстрацыі перад будынкам Міністэрства абароны Ізраілю ў Тэль-Авіве, 6 красавіка 2024 годe

7 красавіка споўнілася роўна 6 месяцаў з нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль і захопу закладнікаў.

Увечары 6 красавіка пратэстоўцы зноў выйшлі на вуліцы Тэль-Авіва, Кесарыі і Хайфы, патрабуючы адстаўкі прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньяху і правядзеньня датэрміновых выбараў у краіне, піша CNN.

Таксама пратэстоўцы патрабуюць, каб урад заключыў пагадненьне па вызваленьні закладнікаў, захопленых палестынскай групоўкай ХАМАС 7 кастрычніка 2023 году. Групоўка прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.

На плzкаце пратэстоўцы напісана: «Паўгода пекла». Тэль-Авіў, 6 красавіка 2024 году
На плzкаце пратэстоўцы напісана: «Паўгода пекла». Тэль-Авіў, 6 красавіка 2024 году

«Мы пераканаліся, што нашы закладнікі вернуцца да нас дзякуючы пагадненьням, а не баявым дзеяньням», — сказаў арганізатаріерусалімскага аддзяленьня Форума семʼяў закладнікаў і зьніклых бязь вестак Том Баркай, выступаючы перад пратэстоўцамі.

У Тэль-Авіве пратэстоўцы накіраваліся да штаб-кватэры прафсаюзу Гістадрут, каб запатрабаваць ад старшыні арганізацыі абʼявіць буйнамаштабную забастоўку. Такім чынам пратэстоўцы хочуць аказаць ціск на ўрад, каб ён пагадзіўся заключыць пагадненьне па вызваленьні закладнікаў з сэктару Газа.

Дэманстрацыя каля будынка Мінабароны Ізраіля ў Тэль-Авіве, 6 красавіка 2024 году
Дэманстрацыя каля будынка Мінабароны Ізраіля ў Тэль-Авіве, 6 красавіка 2024 году

Як перадае The Times of Israel, людзі таксама скандавалі «Элад, нам шкада!». Раней у суботу Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) заявіла, што яны вярнулі цела закладніка Элада Каціра, які знаходзіўся ў палоне ля радыкальнай палестынскай групоўкі «Ісламскі джыхад». У ЦАХАЛ мяркуюць, што яго забілі ў сярэдзіне студзеня.

Паводле меркаваньні The Times of Israel, гэта самыя маштабныя дэманстрацыі ў Ізраілі з 7 кастрычніка 2023 году. Газэта таксама паведамляе пра сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй у Тэль-Авіве. Падчас разгону дэманстрантаў былі затрыманыя чатыры чалавекі, пажылога мужчыну зьбіў паліцэйскі конь.

Вайна Ізраілю з ХАМАСам. Асноўнае

  • 7 кастрычніка 2023 году Ізраіль зазнаў ракетны ўдар з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня менш за 260 удзельнікаў музычнага фэстывалю і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
  • Уварваньне з сэктару Газа адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
  • Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
  • ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
  • Іран заявіў, што не бярэ ўдзелу ў вайне, але адкрыта заявіў пра падтрымку дзеяньняў ХАМАС. Найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў: «Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сыянісцкі рэжым».
  • Колькасьць параненых беларусаў на 10 кастрычніка 2023 году — 3 чалавекі. Стан адной з параненых жанчын цяжкі.
  • 10 кастрычніка ў кібуцы Кфар Аза побач з сэктарам Газа выявілі целы дзясяткаў забітых, у тым ліку малых дзяцей.
  • Міністар абароны Ізраілю Яаў Галант 11 кастрычніка заявіў, што войска пераходзіць да поўнамаштабнага наступу на сэктар Газа.
  • Лібанская ўзброеная групоўка «Хэзбала» 11 кастрычніка абстраляла супрацьтанкавымі ракетамі пазыцыі ізраільскіх вайскоўцаў і заявіла, што забіла і параніла іх.
  • Па стане на 17 кастрычніка вядома, што ў Ізраілі з пачатку вайны загінулі трое грамадзян Беларусі.
  • Ізраіль у лістападзе 2023 году пайшоў у атаку на сэктар Газа і заявіў аб пашырэньні наземнай апэрацыі.
  • 22 лістапада стала вядома, што Ізраіль і ХАМАС у Катары падпісалі пагадненьне аб замірэньні на 4 дні. Пазьней замірэньне падоўжылі, але ўжо 30 лістапада яно спынілася пасьля ракет з Газы па Ізраілі, заявілі ў ЦАХАЛ.
  • За час замірэньня з палону ХАМАС было вызвалена 105 закладнікаў, а з ізраільскіх турмаў 240 палестынскіх зьняволеных.
  • 6 студзеня Ізраіль заявіў пра тое, што поўнач сэктару Газа зачышчаная ад баевікоў ХАМАС.

    «Хэзбала» выпусьціла ракеты па Ізраілі на наступны дзень пасьля нападу ХАМАС, у кастрычніку 2023 году. З таго часу абстрэлы на мяжы адбываюцца амаль штодня. Дзясяткі тысяч жыхароў эвакуавалі з прымежных раёнаў з абодвух бакоў.

    «Хэзбала» — ваенізаваная групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану. Злучаныя Штаты лічаць яе тэрарыстычнай арганізацыяй. Эўрапейскі Зьвяз унёс у свой сьпіс такіх арганізацыяў толькі яе ўзброенае крыло, але не палітычную партыю (партыя «Хэзбалы» прадстаўлена ў парлямэнце Лібану). «Хэзбала» таксама ёсьць часткаю так званай іранскай «восі супраціву» — сеткі іранскіх давераных асобаў і падтрыманых Тэгеранам групаў баевікоў, якія выступаюць супраць Ізраілю і ЗША.
  • Увосень 2024 году рэзка вырасла супрацьстаяньне на ізраільска-лібанскай мяжы. «Хэзбала» атакавала Ізраіль, а ў Тэль-Авіве вырашылі правесьці сэрыю авіяналётаў, каб зьнішчыць атакавальны патэнцыял «Хэзбалы».
  • 23 верасьня Ізраіль распачаў першую з 2006 году наземную апэрацыю на поўдні Лібану, калі пачалася Другая лібанская вайна (Ліпеньская вайна). Апэрацыю назвалі «Стрэлы поўначы».
  • 27 верасьня Ізраіль нанёс магутныя ўдары па Лібане і забіў лідэра «Хэзбалы» Хасана Насралу.
  • 3 кастрычніка Армія абароны Ізраілю паведаміла пра атаку на аб’екты «Хэзбалы» ў Бэйруце.
  • 15 студзеня 2025 году стала вядома пра пагадненьне пра спыненьне агню паміж Ізраілем і ХАМАС, якое павінна пачаць дзейнічаць з 19 студзеня. Ізраільскі бок выпусьціць некалькіх зьняволеных палестынскіх арабаў, а тэрарыстычная групоўка ізраільскіх закладнікаў.

    Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG