Свабода,
Ёй і ўночы не да сну
Баіцца пільная праспаць сьвітаньне.
Адно што можа выпрастаць сьпіну
Сабе дазволіць
Парабчанка й пані.
Бо неба мроі на яе сьпіне, І просіцца на ўвагу Дол спакою. Свабоду стома змрокам ахіне, Амые сподзеў зорнаю ракою.
Падданьніца І апякунка дня Няшчадна нішчыць Кайданы і краты. І слухае начная цішыня, Як астываюць рыцарскія латы…
12.04.06 Рыгор Барадулін