“Найлепшым камандзірам брыгады” палкоўнік Дзьмітры Паўлічэнка быў названы на ўрачыстым сходзе ў канцэртнай залі “Менск”, які праводзіўся ў гонар Дня ўнутраных войскаў. Нагадаю, Дзьмітры Паўлічэнка ўваходзіць у сьпіс шасьці беларускіх афіцыйных асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу з прычыны падазрэньняў у датычнасьці да палітычных зьнікненьняў у Беларусі.
Аднак пра гэта на ўрачыстасьцях 17 сакавіка ніхто ня згадваў. На адрас Дзьмітрыя Паўлічэнкі і ягонай брыгады гучалі толькі камплімэнты. Вось што, у прыватнасьці, казаў на ўрачыстасьцях рэдактар дзяржаўнай газэты “Советская Белоруссия” Павал Якубовіч:
(Якубовіч: ) “Зычу вам, каб вы і далей былі найлепшым камандзірам унутраных войскаў… Каб слава аб нашым падразьдзяленьні, аб брыгадзе грымела па ўсёй дзяржаве, па ўсёй рэспубліцы Беларусь”.
Менавіта Дзьмітры Паўлічэнка ў 1999 годзе, калі зьніклі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі, камандаваў СОБРам — Спэцыяльным атрадам хуткага рэагаваньня пры брыгадзе №3214, які нібыта і праводзіў апэрацыі зьнішчэньня вядомых апазыцыянэраў. Восеньню 2000 году Паўлічэнка быў затрыманы супрацоўнікамі КГБ паводле падазрэньняў у арганізацыі выкраданьняў і пачаў даваць паказаньні, але пасьля ўмяшальніцтва Аляксандра Лукашэнкі яго неўзабаве вызвалілі. Аляксандар Лукашэнка тады зьняў з пасадаў ініцыятараў арышту Паўлічэнкі, тагачасных старшыню КГБ Уладзімера Мацкевіча і генэральнага пракурора Алега Бажэлку, а праз года сьледзтва па справе зьніклых увогуле было спыненае.
Жонка Віктара Ганчара Зінаіда Ганчар усё ж перакананая, што вінаватым прыйдзецца несьці адказнасьць за свае ўчынкі.
(Ганчар: ) “Гісторыя такія выпадкі ведае, калі ўзнагароджвалі, потым забіралі і саджалі. Урэшце, суд мусіць разабрацца і вызначыць адказнасьць кожнага. А дагэтуль гэтыя людзі ў сьпісе тых, каго падазраюць у дачынасьці да выкраданьняў”.
Разам зь Дзьмітрыем Паўлічэнкам у сьпісе невыязных у Эўропу знаходзяцца таксама кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Віктар Шэйман, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў, міністар спорту і турызму Юры Сівакоў, старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына, камандзір менскага АМОНу Юры Падабед. Беларуская апазыцыя прапануе пашырыць сьпіс неўязных у Эўропу беларускіх чыноўнікаў за кошт датычных да апошніх палітычных рэпрэсіяў.
Што да асобы Дзьмітрыя Паўлічэнкі, з 1999 году ўлады рэгулярна адзначаюць яго ўзнагародамі і пасадамі. Ён быў прызначаны камандаваць брыгадай і ўзнагароджаны ордэнам “За асабістую мужнасьць”. Летась Расейская праваслаўная царква ўзнагародзіла яго ордэнам Сьвятога роўнаапостальнага князя Ўладзімера. Сёлета ў студзені Паўлічэнку прысвоілі званьне палкоўніка.