Падаць дакумэнты без рэгістрацыі можна будзе з 3 па 28 лютага ў візавых цэнтрах у Менску, Магілёве і Гомлі. Праўда, гэта распаўсюджваецца толькі на тых заяўнікаў, якія адносяцца да Менскай юрысдыкцыі, удакладнілі ў кампаніі.
З 1 студзеня 2025 году Польшча павялічыла збор за выдачу нацыянальнай польскай візы (тып D) для грамадзян Беларусі, цяпер ён складае 60 эўра. Ад збору вызваляюцца пры падачы заявы на нацыянальную візу непаўналетнія асобы ва ўзросьце ад 12 да 18 гадоў, а таксама людзі, маладзейшыя за 25 гадоў, якія ўдзельнічаюць у сэмінарах, канфэрэнцыях, спартовых, культурных і адукацыйных мерапрыемствах, арганізаваных некамэрцыйнымі арганізацыямі. Таксама збор ня будуць плаціць грамадзяне Беларусі, якія зьвяртаюцца па гуманітарную візу.
Пасьля таго як у ліпені 2024 году ў Польшчы ўзмацнілі жорсткасьць праверак іншаземцаў, якія падаюцца на студэнцкую візу, у верасьні 2024 году польскія СМІ пісалі, што ў 2024 годзе Польшча ў некалькі разоў скараціла выдачу студэнцкіх візаў замежнікам, у той жа час вырасла колькасьць адмоваў прэтэндэнтам на гэтыя візы.
У студзені 2025 году МЗС Польшчы анансавала чарговае ўзмацненьне кантролю пры выдачы візаў.
Форум