Летась у эксплюатацыю ўвялі 4 млн 390,5 тыс. квадратных мэтраў агульнай плошчы жыльля (4,64%, 4 млн 195,7 тыс.; +0,08%, 4 млн 387,2 тыс.).
Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў, за гэты час уведзена 1 млн 427,2 тыс. кв. м (−10,22%, 1 млн 589,6 тыс.; −19,76%, 1 млн 1 млн 778,6 тыс.), у тым ліку зь дзяржаўнай падтрымкай — 832,1 тыс. (−20,68%, 1 млн 49,1 тыс.; −28,58%, 1 млн 165 тыс.).
Для шматдзетных сем’яў пабудавалі 508,8 тыс. квадратных мэтраў агульнай плошчы жыльля (−25,13%, 679,6 тыс.; −45,29%, 930 тыс.).
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 575,4 тыс. кв. м жыльля (15,67%, 1 млн 362 тыс.; 25,31%; 1 млн 257,2 тыс.).
На нарадзе з урадам 19 жніўня 2024 году Лукашэнка заявіў, што ў «справаздачах аналітыкаў» адной зь першых прычын адтоку кадраў зь невялікіх населеных пунктаў называецца «адсутнасьць магчымасьці купіць уласнае жыльлё або хаця б засяліцца ў арганізаванае камфортнае і добраўпарадкаванае арэнднае жыльлё».
Ён тады канстатаваў, што «статыстыка ўводу жыльля другі год запар адмоўная».
Эўразійская эканамічная камісія раней паведамляла, што ў 2023 годзе Беларусь заняла 4-е месца сярод пяці сяброў ЭАЭС ва ўводзе жыльля ў эксплуатацыю.
Форум