За вакном было цёмна, хоць гадзіньнік паказваў на 7-ю, і я чамусьці па-ангельску напісаў The End. Кніга скончаная — будзе карэктура, папраўкі, але начны паўгадавы маратон пра Освальда ў Менску па-руску завершаны. На працы першай сустрэлася калега — вядучая эфіру, і папрасіла падрыхтавацца пагаварыць пра Кенэдзі.
— Што раптам?
— Дык сёньня ж 22 лістапада, дзень забойства.
Калі кнігу аддрукавалі, у былой кватэры Освальда наладзілі чытаньне. Першым чытаў Аляксандар Ф., і гэта быў панядзелак 29 траўня 2017 — 100-ты дзень нараджэньня Кенэдзі.
Кніга сканчаецца вершамі, і ў апошнім я раптам пабачыў апошні радок: «День рожденьня — день смерти. Куда уж простей».
І праўда.
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.