Лінкі ўнівэрсальнага доступу

TikTok перастаў працаваць на тэрыторыі ЗША


Паведамленьне пра спыненьне працы TikTok у ЗША
Паведамленьне пра спыненьне працы TikTok у ЗША

Праграма TikTok стала недасяжнай для амэрыканскіх карыстальнікаў у нядзелю, 19 студзеня.

Пры спробе запусьціць праграму зьяўляецца надпіс: «На жаль, TikTok зараз недаступны. У ЗША набыў моц закон, які забараняе TikTok, вы больш ня можаце ім карыстацца. На шчасьце, прэзыдэнт Трамп сказаў, што будзе працаваць над вырашэньнем гэтай праблемы, калі ён заступіць на пасаду, заставайцеся з намі».

Праграма перастала спампоўвацца ў ЗША ў суботу ўвечары, за некалькі гадзін да таго, як забарона набыла моц. Таксама сэрвісы Google Play і Apple Store прыбралі магчымасьць усталяваньня яе для амэрыканскіх карыстальнікаў.

Раней Вярхоўны суд ЗША адмовіўся скасаваць закон, які дазваляе забараніць TikTok, калі сацыяльная сетка не адасобіцца ад кітайскай кампаніі ByteDance. Дакумэнт набывае моц 19 студзеня, за дзень да інаўгурацыі Дональда Трампа.

Трамп абяцаў «выратаваць TikTok», напрыклад пагадзіўшыся прадаць яго амэрыканцам. 17 студзеня Трамп тэлефанаваў кіраўніку Кітая Сі Цзіньпіну — у тым ліку яны абмяркоўвалі TikTok, паведаміў абраны прэзыдэнт ЗША без падрабязнасьцяў.

У інтэрвію NBC Трамп заявіў, што пасьля інаўгурацыі ён, хутчэй за ўсё, адтэрмінуе закон аб забароне на 90 дзён. За гэты час кампанія-ўладальнік можа вырашыць юрыдычныя пытаньні, каб амэрыканцы маглі працягваць карыстацца сацсеткай.

У ЗША ў TikTok каля 170 мільёнаў падпісантаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG