Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна заклікала Міжнародную фэдэрацыю гімнастыкі прадоўжыць санкцыі супраць спартоўцаў зь Беларусі і Расеі


Удзельніца спаборніцтваў у гімнастыцы на Эўрапейскіх гульнях у чэрвені 2019 году ў Менску. Ілюстрацыйнае фота
Удзельніца спаборніцтваў у гімнастыцы на Эўрапейскіх гульнях у чэрвені 2019 году ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі з 1 студзеня 2024 году дазволіла ўдзел у міжнародных спаборніцтвах беларускім і расейскім спартоўцам у нэўтральным статусе.

Міністар моладзі і спорту Украіны Мацьвей Бедны, прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Вадзім Гутцайт і прэзыдэнтка Ўкраінскай фэдэрацыі гімнастыкі Ірына Дзяругіна заклікалі Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і Міжнародную фэдэрацыю гімнастыкі (FIG) прадоўжыць санкцыі супраць гімнастаў зь Беларусі і Расеі.

«Пакуль расейскія войскі пры падтрымцы беларускага рэжыму працягваюць злачынную вайну супраць украінскага народу, расейскія і беларускія спартоўцы павінны быць адхіленыя ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах у любых статусах, уключаючы нэўтральны», — адзначаецца ў лісьце, падпісаным украінскімі спартовымі чыноўнікамі.

У лісьце адзначаецца, што спартоўцы, якія атрымалі індывідуальны нэўтральны статус, адкрыта падтрымліваюць вайну, удзельнічаюць у дзяржаўных мерапрыемствах па падтрымцы расейскай агрэсіі супраць Украіны, а таксама трэнуюцца ў клюбах, зьвязаных з Узброенымі сіламі Расеі.

У ліпені 2023 году Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі з 1 студзеня 2024 году дазволіла ўдзел у міжнародных спаборніцтвах беларускім і расейскім спартоўцам у нэўтральным статусе. У сакавіку 2022 году іх цалкам адхілілі ад спаборніцтваў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG