Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 24 студзеня: праваабаронцу з Мазыра арыштавалі на 15 сутак


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

73-гадовага праваабаронцу з Мазыра Ўладзімера Целяпуна арыштавалі на 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП), піша «Флагшток».

Суд над праваабаронцам прайшоў 15 студзеня. У ізалятары ён сустрэў свой дзень народзінаў.

У 2022 годзе Ўладзімер Целяпун адбываў 10 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб распаўсюджваньні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У 2021 годзе дома і на лецішчы ў яго прайшоў ператрус.

Жыхара Менску разам з дачкой асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску 16 студзеня асудзілі Дзьмітрыя Жарнасека і Лізавету Жарнасек паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Судзьдзя Іна Сівец прызначыла Дзьмітрыю і Лізавеце па два гады і шэсьць месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Апошнім часам Дзьмітры працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. Вядома, што ў лістападзе 2020 году яго асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG