Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары


Фрагмэнт вокладкі забароненай у Беларусі кнігі Эн Эплбаўм.
Фрагмэнт вокладкі забароненай у Беларусі кнігі Эн Эплбаўм.

Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало яшчэ 30 кніг у сьпіс забароненых да распаўсюджваньня ў Беларусі друкаваных выданьняў.

Сярод забароненых выданьняў — раман амэрыканскага пісьменьніка Чака Паланюка «Калыханка», а таксама «ГУЛАГ» Эн Эплбаўм, «Маленькае жыцьцё», «Да самага раю» Ханьі Янагіхары ды іншыя.

Паводле ведамства, «гэтыя кнігі здольныя нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам».

  • Чак Паланюк найболей вядомы як аўтар адзначанай мноствам прэмій кнігі «Байцоўскі клюб», па якой у 1999 годзе Дэйвідам Фінчэрам быў зьняты аднайменны фільм. У 2018 годзе ў беларускай выдавецкай сэрыі «Амэрыканка» выйшаў пераклад на беларускую мову «Байцоўскага клюбу» Чака Паланюка. Твор пераклаў Сяржук Мядзьведзеў, які за гэты пераклад у 2014 годзе атрымаў прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.
  • Вядомая амэрыканская журналістка, пісьменьніца, дасьледчыца Эн Эплбаўм — сталая аўтарка часопіса Atlantic, напісала некалькі кніг на тэму злачынстваў таталітарных рэжымаў: «Чырвоны голад: вайна Сталіна супраць Украіны», «Жалезная заслона: Разгром Усходняй Эўропы 1944–1956 гг.», «ГУЛАГ» ды іншыя.
  • Ханья Янагіхара — амэрыканская пісьменьніца, найбольш вядомая сваім раманам-бэстсэлерам «Маленькае жыцьцё», які ўвайшоў у шорт-ліст Букераўскай прэміі 2015 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG