Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт Расеі Мядзьведзеў заклікаў Брытанію вярнуць Фолклэнды Аргентыне


Дзьмітрый Мядзьведзеў
Дзьмітрый Мядзьведзеў

Намесьнік старшыні Савету бясьпекі Расеі і былы прэзыдэнт РФ Дзьмітрый Мядзьведзеў назваў двудушнымі словы прэм'ера Вялікай Брытаніі Рышы Сунака пра неабходнасьць вываду расейскіх войскаў з Украіны і прапанаваў брытанцам вярнуць Фолклэндзкія астравы Аргентыне.

Мядзьведзеў назваў усіх брытанскіх палітыкаў «рэдкімі г****камі і крывадушнікамі».

«Вось малады прэмʼер з раней нехарактэрным для Туманнага Альбіёну прозьвішчам выдаў: пакуль Расея ня выведзе войскі з тэрыторыі Ўкраіны, ніякіх перамоваў быць ня можа. І гэта пры тым, што ўсюды, дарэчы і недарэчы, з усіх прасаў англасаксы нясуць: маўляў, самі ўкраінцы будуць вырашаць, весьці ім перамовы з намі ці не. Атрымліваецца хлусьня, двудушнасьць і звышгранічны цынізм. Лепш няхай брытанцы нарэшце зваляць з Мальвінскіх астравоў і вернуць іх аргентынцам. Фолклэнды — гэта не Брытанія, а Аргентына!..», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Тэлеграме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG