Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі карабель, які падазраюць у шпіянажы, заўважылі ў брытанскіх водах


Брытанскі вартавы карабель у праліве Ля-Манш, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Брытанскі вартавы карабель у праліве Ля-Манш, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Расейскі вайсковы карабель «Янтарь» зноў заўважылі ў тэрытарыяльных водах Вялікай Брытаніі, піша The Guardian. Брытанскія ўлады лічаць, што гэты карабель вядзе выведку і, у прыватнасьці, зьбірае зьвесткі пра стратэгічна значныя падводныя кабэлі.

Гэта ўжо другі раз, калі судна ўваходзіць у брытанскую акваторыю: у лістападзе 2024 году яго заўважылі на захад ад берагоў Вялікай Брытаніі, пасьля карабель увайшоў у воды Ірляндыі.

Міністар абароны Вялікай Брытаніі Джон Гілі даклаў пра гэта парлямэнту. Ён назваў «Янтарь» караблём-шпіёнам, а яго зьяўленьне каля брытанскіх берагоў — «чарговай прыкметай нарастаючай агрэсіі Расеі». З трыбуны ён зьвярнуўся і да расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна: «Мы вас бачым, мы ведаем, што вы робіце, і мы не пасаромеемся прыняць жорсткія меры для абароны нашай краіны», — заявіў Хілі.

Афіцыйна «Янтарь» лічыцца акіянаграфічным суднам, але належыць Міністэрству абароны Расеі. Заходнія краіны ўжо неаднойчы заўважалі яго ў сваіх водах і падазраюць, што судна складае мапы разьмяшчэньня падводных кабэляў, празь якія ажыцьцяўляюцца пастаўкі электрычнасьці і сувязь.

Цяпер, паводле міністра абароны Вялікай Брытаніі, за «Янтарём» пільна сочаць караблі і падводныя лодкі брытанскага вайскова-марскога флёту, аднак судна пакуль не парушае міжнародных правілаў суднаходзтва.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG