Ад пачатку кампаніі па перапісе насельніцтва не было яшчэ ніводнага дня, каб вы, шаноўныя сябры, не дзяліліся сваімі думкамі наконт адказаў кіраўніка краіны пра мову, на якой ён размаўляе... І аднагалосься тут няма.
Спадарыня: “Вось вы ўсё крытыкуеце, што Лукашэнка так адказаў: “размаўляю на беларускай і рускай мове, і на трасянцы”. Дык ён праўду сказаў! Мы ж усе так размаўляем! Мяне спыталі (я яшчэ яго адказу ня чула), і гэтаксама сказала. Усе мы так і размаўляем, таму што ў нас няма дыктатуры. А каб нас прыціснулі — “Гавары толькі на беларускай мове!”, то мы будзем размаўляць па-беларуску. А паколькі ў нас двухмоўе, мы і на той, і на той. Дык вось і атрымліваецца трасянка. І на той, і на той. Не, слушна ён адказаў”.
Іншая ацэнка ў слухачкі з Воршы.
Яўгенія Казлова, Ворша: “Аляксандар Рыгоравіч назваў беларускую мову роднай. Ніколі ад яго ня чула мовы, ён яе ігнаруе. Бяруць зь яго прыклад і чыноўнікі. Нават прадстаўнікі ад культуры, як у нас у Воршы спадарыня Ірына Мігаль, загадчыца аддзелу культуры гарвыканкаму. А вось каб іхні гаспадар загаварыў па-беларуску, дык і яны хуценька б перайшлі на родную мову. За 15 з паловай год не загаварыў, то ўжо і не загаворыць па-беларуску. Не хапае яму культуры...”
Думкі спадарыні Казловай разьвіваюцца ў наступным тэлефанаваньні:
Спадарыня: “Пайшлі размовы, што Лукашэнка са сваёй палітычнай элітай трохі паварочваецца да свайго беларускага, нацыянальнага. Хутка выбары прэзыдэнта. Чаму ж не пачаць загадкавы плашч беларускасьці? Напэўна ў прэзыдэнта ёсьць свая сацыялягічная служба, якая вызначыла, што вагі, як ні дзіўна, ссунуліся ў беларускім грамадзтве ў бок свайго, нацыянальнага. А яшчэ крызіс эканамічны. Адных эмацыйна-крыклівых прамоў перад тэлекамэрамі пра “адмарозкаў” замала ўжо, каб перамагчы зноў. Нездарма і Год роднай зямлі аб’явілі літасьціва. Толькі гэта ўсё хлусьня палітычная”.
Прашу пракамэнтаваць гэты блёк грамадзкага рэдактара тыдня — былога вайскоўца, пэнсіянэра Ільлю Копыла.
Ільля Копыл: “Лукашэнка прымаў прысягу на беларускай мове. І першую сваю прамову — калі не памыляюся, 27 ліпеня 1994 году, на адзначэньне першага Дня незалежнасьці — зрабіў па-беларуску. А далей быў рэфэрэндум 1995 году, дзе ён фактычна здрадзіў ранейшаму — сваёй прысязе, якую прымаў на роднай мове, а тым самым рэфэрэндумам ці не ліквідаваў яе”.
Адгукаюцца нашыя слухачы і на падзеі, якія адбываюцца па-за межамі Беларусі — у тым ліку на выбары прэзыдэнта Ўкраіны.
Спадарыня: “Януковіч і Цімашэнка не зусім чыстыя біяграфіі маюць у мінулым. Віктар Юшчанка на пасадзе прэзыдэнта паказаў сябе сапраўдным патрыётам Украіны і свайго народу. Разумны, справядлівы, прыстойны ва ўсім, зь вялікай вытрымкай. Народ Украіны, думаю, працягне яго паўнамоцтвы”.
І напрыканцы — водгук на дыскусію паміж дзьвюма сталымі слухачкамі “Свабоды”, якія радыкальна разыходзіліся ў сваіх палітычных поглядах.
Спадар, Полацак: “Хачу заступіцца за слухачку “Свабоды”, Ларысу зь Менску, на якую наехала цётка Ганна з Маладэчна, што за Лукашэнку на барыкады ісьці зьбіралася і ўсё крычыць, што яна са Сталіным і засынала, і прачыналася. Дык што, паважаная, таварыш Сталін таксама любіў з маладымі дзяўчатамі пазабаўляцца?”
Нагадваем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.