Вядомы эканаміст Леанід Заіка пракамэнтаваў зьвесткі пра штурм офісу беларускага «МММ».
«„МММ“ — гэта сыстэма, якая правярае на трываласьць сам урад. Аналягічнае становішча ўва Украіне. Там таксама пачалі ствараць прадстаўніцтвы, добрыя офісы, кампутары.
Магчыма, у гэтым аспэкце „МММ“ можа быць карыснае для выяўленьня ўдзельнай вагі людзей з анамальнымі паводзінамі — тых, хто хацеў бы зарабляць грошы з паветра. А беларусы, асабліва бедныя і супэрбедныя, якраз і вераць у гэтыя цуды.
Але гэта невыпадкова. Да гэтага прыводзіць палітыка цудаў, калі абвяшчаюць, што заўтра будзе заробак 300 даляраў, а пасьлязаўтра — 500.
Узьнікае пытаньне: чаму „МММ“ бяруць штурмам, а тыя, хто прапаноўвае такія ж цуды — чаму яны спакойна сядзяць на сваіх месцах? Кіраўнік Нацбанку хацела ўзяць чарговы крэдыт у Міжнародным валютным фондзе. І трэба будзе ў 2012 годзе пазычаць некалькі мільярдаў, каб расплаціцца за былыя крэдыты. Гэта ж таксама піраміда. Чаму спэцназ не прыгледзіцца і да гэтых сэйфаў, у якіх захоўваюць гэтыя абавязаньні?»