Паводле Паўла, мясцовае начальства абвясьціла аб пераносе выходных дзён з 5 і 6 траўня на 7 і 8-ае. Як вернік, Павал Севярынец адмовіўся працаваць ў нядзелю.
«Мяне зноў угаворвалі працаваць ў нядзелю, але я сказаў „не“. А ў суботу давядзецца адпрацаваць. Быццам перанесьлі выходныя на панядзелак і аўторак, каб злучыць іх са сьвяточнай серадой».
Днямі Паўла Севярынца ў камэндатуры праведалі баранавіцкія актывісты БХД, ТБМ і «Гавары праўду».
«Былі пазаўчора. Шмат падарункаў, шмат добрых слоў. Пра ўсё паразмаўлялі», — згадвае Павал Севярынец.
Павал Севярынец быў арыштаваны пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 20 сьнежня 2010 г. і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых непарадках, пазьней справу перакваліфікавалі ў арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
16 траўня 2011 году судзьдзя Заводзкага суду Менску Жана Брысіна асудзіла на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, гэтак званай «хіміі». Адбывае пакараньне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.