Жонка Сяргея Алена Каваленка: «Клічуць інспэктара Тацяна Карась. Яна назвалася, але мэту і тэму прафіляктычнай размовы з маім мужам агучыць адмовілася. Сказала, што потым даведаемся. Але я згадваю, што дакладна год таму Сяргея гэтаксама павезьлі ў міліцыю на прафіляктычную гутарку і ў выніку ён адбыў за кратамі 9 месяцаў, ледзь ня страціў здароўя. Я нічога не выключаю і зараз».
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка атрымаў год зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця хатняй хіміі, да якой яго асудзілі таго як ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе. У вязьніцы Сяргей Каваленка некалькі разоў трымаў працяглыя галадоўкі, быў прымусова зьмешчаны ў псыхіятрычны шпіталь на абсьледаваньне. Апошнім месцам адбыцьця пакараньня для яго была магілёўская калёнія. Сяргея Каваленку і актывіста анархісцкага руху Паўла Сарамалотава памілаваў Аляксандр Лукашэнка 26 верасьня.
18 сьнежня ў Менску зь некаторымі актывістамі Маладога фронту правялі прафіляктычныя гутаркі і ўзялі зь іх падпіску пра няўдзел у магчымых акцыях на другія ўгодкі Плошчы. Гэтак, актывістка Кася Галіцкая паведаміла, што зь яе ўзялі такую падпіску і запісалі гэты працэс на відэа. Актывіст Мікалай Дземідзенка, якога адвезьлі ў міліцыю на падобную размову, дагэтуль на сувязь з сваякамі і сябрамі ня выйшаў. У Маладым фронце не выключаюць, што ўлады на месцах атрымалі загад не дапусьціць правядзеньня 19 сьнежня акцый напаміну пра падзеі двухгадовай даўніны ў Менску.