Узгадвае гісторык Валянцін Голубеў:
«Спадар Міхась — гэта мой старэйшы сябар і калега і па палітыцы, і па навуцы. Гэта прыклад змагара за Беларусь. Гэта, бадай, апошні палітычны зьняволены, як быў яшчэ ў часы Савецкага Саюза. Ён перажыў цяжкі час рэпрэсіяў ужо пасьля сьмерці Сталіна. Рэпрэсіі былі і ў палітычным, і ў навуковым сэнсе. Але, дзякуй Богу, тады дырэктарам акадэмічнага Інстытуту гісторыі быў Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка, і ён меў мужнасьць Міхася падтрымаць.
Міхась Чарняўскі быў у нацыянальным руху не гарлапанам, а сапраўдным маральным, ідэйным лідэрам. Яго вельмі любілі і паважалі і ў Інстытуце нават камуністы, паважалі ў партыі сацыял-дэмакратаў і ў Народным фронце.
Апошнім часам ён займаўся антысавецкім рухам, адкрываў новыя імёны. Шкада, што не завяршыў...
Гэта такая велізарнейшая ўтрата ўсяго беларускага нацыянальна-вызвольнага руху».