Нядаўна адзін аўтар абазваў другога графаманам. Той, на зьдзіўленьне, не пакрыўдзіўся, а пагадзіўся. Так, кажа, сапраўды. Кожны пісьменьнік — графаман. Праўда, ня кожны графаман — пісьменьнік.
— А як адрозьніць? Усё цячэ, стылі не стаяць на месцы, у кожнага свой густ...
— Вельмі проста. Сапраўдны пісьменьнік не бывае злым. Сапраўдны графаман ня можа ня быць злым.
У гэтай формуле замест пісьменьніка можа паставіць любы занятак — палітык, журналіст, настаўнік, доктар, судзьдзя, спартовы чэмпіён, шэф-кухар, паляўнічы...
Усё вельмі проста. Зло няздольнае ствараць. Хамства можа прыкінуцца прынцыповасьцю, лухта праўдай. Але насамрэч яны — тэксты графамана, шэрыя і сумныя, як ён сам на сам з сабою.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.
Самае папулярнае
1