Адзін чалавек, як убіўся ва ўладу, стаў дужа моцна крыўдзіць былых таварышаў, іх дзяцей, сяброў, ганьбаваць тое, чым яны ганарыліся, пагарджаць тым, што ім дарагое, разбураць тое, чаму яны пакланяліся.
А потым раптам перамяніўся і захацеў пайсьці ў адной грамадзе разам з гнанымі, пагарджанымі і абражанымі, бо аказалася, што там, куды ішла і несла свае крыўды гэтая грамада, было адзінае ўратаваньне і для самога гэтага чалавека.
Так, вы, напэўна, здагадаліся, што гэта біблейская гісторыя пра Саўла-Паўла.
А зусім не пра наш час. Не пра нашы сьвятыні. Не пра нас.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.