Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таксама незалежнасьць


Эдуард Манэ, «Бар у Фалі-Бэржэр» (1882).​
Эдуард Манэ, «Бар у Фалі-Бэржэр» (1882).​

Сяджу ў менскім клюбе «Графіці» і ў перапынку паміж песьнямі «Мутнага вока» размаўляю зь дзьвюма студэнткамі мэдунівэрсытэту, якія толькі што адтанчылі і адсьпявалі чарговы рокавы нумар, што падняў быў на ногі ўсіх прысутных, і цяпер тлумачаць мне, чаму прыйшлі, чаму ўсе ведаюць словы ўсіх песьняў, якія гучаць выключна па-беларуску, адна гаворыць са мной па-расейску, другая на мове, я распытваю іх пра вучобу, пра пляны, пра татуіроўкі, дзяўчаты адказваюць, а потым я паказваю на тэлефоне свой здымак з Барысам Нямцовым, а яны ня ведаюць, хто гэта, чаму я паказваю, што здарылася.

Таксама незалежнасьць.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG