Калега расказаў навіну: у адным з раёнаў Карачаева-Чаркесіі адзін з кіраўнікоў, сябар Рамзана Кадырава, выступіў з ініцыятывай забараніць выраз «о’кей». Прыдумалі амэрыканцы, навязалі ўсяму сьвету як кока-колу, у якой цьвікі распушчаюцца, сала чарнее, а зубы хістаюцца (калі імі адкрываць). Імпэрыялістычнае слова, уплывае на падсьвядомасьць, падштурхоўвае да згоды, да калябарацыі, да капітуляцыі.
— Забараніць, канечне, можна, але чым замяніць? — спыталі начальніка падначаленыя.
— «ТТ»! — адказаў той. І патлумачыў: «так точно».
А, можа, і ня толькі ў Карачаева-Чаркесіі гэта адбываецца. Расея вялікая.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org