Зайшоў у менскую вулічную кавярню, папрасіў кубачак кавы.
— Што? — перапытвае прадавачка.
— Адну каву.
— Што?
— A cup of coffee, — спрабую пажартаваць я.
— А, кофе, так бы й сказалі.
Пакуль варыць, кажу, што «кофе» па-беларуску — «кава».
— Я ведаю, — пазяхае прадавачка.
— А ведаеце, як будзе вада па-беларуску?
Яна задумваецца і прызнаецца:
— Ой. Забылася.
Тут ужо задумваюся я...
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1