Дзе лепш плакаць, у «Фэрары» ці пад плотам — сацыёлягі даўно шукаюць адказ на пытаньне пра шчасьце і грошы. І пра суседзяў — якія грошы, самі па сабе ці ў параўнаньні? Новае дасьледаваньне (даходы і самаацэнка апытаных) у Вялікабрытаніі дае адмоўны адказ пра фактар зайздрасьці (!), і станоўчы — пра багацьце. Задавальненьне ад жыцьця, пачуцьцё годнасьці і шчасьця растуць разам з багацьцем.
Прычым, самы надзейны індыкатар — каштоўныя паперы, грошы ў банку ці пад матрацам, а ня яхты і замкі.
Але, магчыма, статыстыка, якая ведае ўсё, ня самы прыдатны інструмэнт для вымярэньня жыцьця.
Што больш, адна сьляза ці дзьве?
Адказ ведае толькі літаратура.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org