Ад пасады сакратара Цэнтрвыбаркаму ён быў вызвалены 17 кастрычніка ўказам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Мікалай Лазавік займаў пасаду сакратара ЦВК з 2000 году. З 2006 па 2015 гады знаходзіўся ў сьпісе асобаў, якім быў забаронены ўезд у Эўразьвяз у сувязі з санкцыямі.
Лазавік нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Невіняны Вілейскага раёну Менскай вобласьці. У 1972 годзе скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі, у 1993 годзе — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 2000 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце, у 2003 годзе — асьпірантуру пры Акадэміі кіраваньня. Кандыдат эканамічных навук.
Ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, уваходзіў у камісію дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіраваньня. У 1996 годзе паставіў подпіс за імпічмэнт Аляксандра Лукашэнкі, але затым адклікаў яго і пасьля канстытуцыйнага рэфэрэндуму аб пашырэньні паўнамоцтваў прэзыдэнта перайшоў у Палату прадстаўнікоў першага скліканьня.