Пра гэта паведамляе ТГ-канал «Флягшток».
«Зь вечара пятніцы дачка перастала выходзіць на сувязь. Да таго яна скардзілася, што захварэла, у яе была тэмпэратура. Таму я падумала, што, можа, яна сьпіць і не адгукаецца. Потым пачалі яе шукаць, знайшлі ў ІЧУ. Прычыну затрыманьня нам не сказалі, але скажу дакладна: дачка ня ўдзельнічала ў пратэстах, яна нідзе нічога не рэпосьціла, не камэнтавала», — паведаміла парталу Ала Марціновіч.
У ІЧУ сваякам адмовіліся паведамляць прычыну затрыманьня маладой жанчыны. 7 лютага ў яе дзень нараджэньня. Паводле інфармацыі з ІЧУ, у гэты дзень адбудзецца суд.
Знаёмыя Марціновіч расказалі, што за дзвярыма кватэры Ксеніі да гэтага часу мяўкае ейнае маленькае кацяня. Ключоў ад кватэры ў знаёмых няма.
Ала Марціновіч пасьля пераезду ў Кіеў стала арганізатаркай і ўдзельніцай праекту «Твар жаночага пратэсту» (калекцыя жаночага адзеньня).
Апрача гэтага, яна вядзе youtube-канал, піша казкі, рыхтуе адукацыйны онлайн-праект.