Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас замірэньня з Ізраілем ХАМАС вызваліў другую групу закладнікаў


Машына Чырвонага крыжа ў Ізраілі
Машына Чырвонага крыжа ў Ізраілі

Рух ХАМАС, прызнаны тэрарыстычным большасцю краін Захаду, вечарам у суботу перадаў яшчэ адну групу захопленых раней у Ізраілі закладнікаў Міжнароднаму Чырвонаму Крыжу.

Сярод вызваленых 13 ізраільцян і чатыры грамадзяніна Тайлянда. Пра гэта паведамляе Армія абароны Ізраілю.

У абмен Ізраіль вызваліць, па розных дадзеных, 39 ці 42 палестынцаў, асуджаных за розныя злачынствы.

Суботні абмен — другі ў рамках заключанай раней чатырохдзённай гуманітарнай зьдзелкі. Сярод вызваленых закладнікаў — 13 ізраільцян і сямёра замежнікаў. Па папярэдніх дадзеных, гаворка ідзе аб васьмі дзецях і пецярых жанчынах, усе яны былі захопленыя чальцамі ХАМАС 7 кастрычніка, падчас нападу на Ізраіль. Раней паведамлялася, што вызваленыя могуць быць 14 ізраільцян.

Вядома адно з імёнаў вязнуў, які маюць абмяеяць, перадае газета «Гаарэц». Гэта Ісраа Джабіс, арыштаваная ў 2015 годзе. У яе машыне ўзарваўся газавы балён, пасьля таго як яна была спыненая паліцыяй на Заходнім беразе ракі Ярдан. 31-гадовая палестынка атрымала сур’ёзныя траўмы, як і адзін з паліцыянтаў, якія яе затрымлівалі.

Улады Ізраіля сьцьвярджалі, што яна накіроўвалася ў Ізраіль і плянавала стаць сьмяротніцай. Арабскія крыніцы называлі тое, што здарылася, вынікам няспраўнасьці газавага балёна і сьцьвярджалі, што яна везла яго дадому.

Абмен быў заплянаваны на сярэдзіну дня, але перадача закладнікаў была праведзеная толькі да 23 гадзін мясцовага часу. Да перамоваў, акрамя пасярэднікаў з Катара і Эгіпта, у суботу далучыўся Белы дом і прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, паведаміла прэс-сакратар Савета нацыянальнай бясьпекі ЗША Эдрыэн Уотсан.

Раней ХАМАС вызваліў 13 ізраільскіх закладнікаў і 12 тайляндцаў.

Усяго пры нападзеньні на Ізраіль было захоплена каля 240 закладнікаў.

Вайна Ізраілю з ХАМАСам. Асноўнае

  • 7 кастрычніка 2023 году Ізраіль зазнаў ракетны ўдар з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня менш за 260 удзельнікаў музычнага фэстывалю і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
  • Уварваньне з сэктару Газа адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
  • Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
  • ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
  • Іран заявіў, што не бярэ ўдзелу ў вайне, але адкрыта заявіў пра падтрымку дзеяньняў ХАМАС. Найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў: «Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сыянісцкі рэжым».
  • Колькасьць параненых беларусаў на 10 кастрычніка 2023 году — 3 чалавекі. Стан адной з параненых жанчын цяжкі.
  • 10 кастрычніка ў кібуцы Кфар Аза побач з сэктарам Газа выявілі целы дзясяткаў забітых, у тым ліку малых дзяцей.
  • Міністар абароны Ізраілю Яаў Галант 11 кастрычніка заявіў, што войска пераходзіць да поўнамаштабнага наступу на сэктар Газа.
  • Лібанская ўзброеная групоўка «Хэзбала» 11 кастрычніка абстраляла супрацьтанкавымі ракетамі пазыцыі ізраільскіх вайскоўцаў і заявіла, што забіла і параніла іх.
  • Па стане на 17 кастрычніка вядома, што ў Ізраілі з пачатку вайны загінулі трое грамадзян Беларусі.
  • Ізраіль у лістападзе 2023 году пайшоў у атаку на сэктар Газа і заявіў аб пашырэньні наземнай апэрацыі.
  • 22 лістапада стала вядома, што Ізраіль і ХАМАС у Катары падпісалі пагадненьне аб замірэньні на 4 дні. Пазьней замірэньне падоўжылі, але ўжо 30 лістапада яно спынілася пасьля ракет з Газы па Ізраілі, заявілі ў ЦАХАЛ.
  • За час замірэньня з палону ХАМАС было вызвалена 105 закладнікаў, а з ізраільскіх турмаў 240 палестынскіх зьняволеных.
  • 6 студзеня Ізраіль заявіў пра тое, што поўнач сэктару Газа зачышчаная ад баевікоў ХАМАС.

    «Хэзбала» выпусьціла ракеты па Ізраілі на наступны дзень пасьля нападу ХАМАС, у кастрычніку 2023 году. З таго часу абстрэлы на мяжы адбываюцца амаль штодня. Дзясяткі тысяч жыхароў эвакуавалі з прымежных раёнаў з абодвух бакоў.

    «Хэзбала» — ваенізаваная групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану. Злучаныя Штаты лічаць яе тэрарыстычнай арганізацыяй. Эўрапейскі Зьвяз унёс у свой сьпіс такіх арганізацыяў толькі яе ўзброенае крыло, але не палітычную партыю (партыя «Хэзбалы» прадстаўлена ў парлямэнце Лібану). «Хэзбала» таксама ёсьць часткаю так званай іранскай «восі супраціву» — сеткі іранскіх давераных асобаў і падтрыманых Тэгеранам групаў баевікоў, якія выступаюць супраць Ізраілю і ЗША.
  • Увосень 2024 году рэзка вырасла супрацьстаяньне на ізраільска-лібанскай мяжы. «Хэзбала» атакавала Ізраіль, а ў Тэль-Авіве вырашылі правесьці сэрыю авіяналётаў, каб зьнішчыць атакавальны патэнцыял «Хэзбалы».
  • 23 верасьня Ізраіль распачаў першую з 2006 году наземную апэрацыю на поўдні Лібану, калі пачалася Другая лібанская вайна (Ліпеньская вайна). Апэрацыю назвалі «Стрэлы поўначы».
  • 27 верасьня Ізраіль нанёс магутныя ўдары па Лібане і забіў лідэра «Хэзбалы» Хасана Насралу.
  • 3 кастрычніка Армія абароны Ізраілю паведаміла пра атаку на аб’екты «Хэзбалы» ў Бэйруце.
  • 15 студзеня 2025 году стала вядома пра пагадненьне пра спыненьне агню паміж Ізраілем і ХАМАС, якое павінна пачаць дзейнічаць з 19 студзеня. Ізраільскі бок выпусьціць некалькіх зьняволеных палестынскіх арабаў, а тэрарыстычная групоўка ізраільскіх закладнікаў.

    Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG