22 студзеня парлямэнт Іраку прыняў папраўкі ў Закон аб асабістым статусе, якія, паводле крытыкаў, фактычна легалізуюць дзіцячыя шлюбы, паведамляе Associated Press.
Цяпер законам устаноўлены мінімальны ўзрост у 18 гадоў для ўступленьня ў шлюб у большасьці выпадкаў. Зьмены, прынятыя 22 студзеня, дазволяць дазволяць духавенству кіравацца ўласнай інтэрпрэтацыяй ісламскага права, якое, на думку некаторых, дазваляе аддаваць дзяўчынак у шлюб у раньнім падлеткавым узросьце, ці, як у выпадку з джафарыцкай школай ісламскага права, нават ва ўзросьце дзевяці гадоў. Прадпісаньня гэтай школы прытрымліваюцца многія шыіцкія рэлігійныя аўтарытэты ў Іраку, адзначае выданьне.
Прыхільнікі зьменаў, у першую чаргу кансэрватыўныя шыіцкія заканадаўцы, назвалі папраўкі спосабам прывесьці закон у адпаведнасьць з ісламскімі прынцыпамі і паменшыць заходні ўплыў на іракскую культуру.
Прыняцьце паправак да закона «акажа катастрафічнае ўзьдзеяньне на правы жанчын і дзяўчынак, паколькі шлюб у раньнім узросьце парушае правы дзяцей і парушае мэханізмы абароны жанчын пры разьводзе, апецы і ўспадкоўваньні», заявіла ў камэнтары АР Інтысар аль-Маялі, праваабаронца і сябра Ірацкай жаночай лігі.
Форум