Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі энэргаблёк БелАЭС уключылі ў працу, аднак ня вывелі на поўную магутнасьць


БелАЭС. Архіўнае фота
БелАЭС. Архіўнае фота

24 студзеня Мінэнэрга паведаміла аб падключэньні да сеткі другога энэргаблёку Беларускай АЭС пасьля завяршэньня аварыйнага рамонту.

Паводле крыніцы «Люстэрка», гэта адбылося днём 23 студзеня. Аднак па стане на вечар гэтага ж дня другі энэргаблёк ня быў выведзены на поўны ўзровень магутнасьці.

«На другім энэргаблёку Беларускай АЭС скончаны комплекс работ у дыягностыцы датчыкаў сыстэм забесьпячэньня. Пасьля пацьверджаньня ўсіх парамэтраў бясьпекі блёк уключаны ў працу», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства энэргэтыкі за 24 студзеня.

Як сьцьвярджае крыніца «Люстэрка», знаёмая з сытуацыяй на БелАЭС, падключэньне другога энэргаблёку да сеткі адбылося ўдзень 23 студзеня.

«Да 17:00 чацьвярга магутнасьць выпрацоўкі перавышала 800 МВт (поўная — 1170 МВт). Запуск першага энэргаблёку пасьля плянава-папераджальнага рамонту заплянаваны на панядзелак 27 студзеня», — паведаміла крыніца.

  • БелАЭС перастала выпрацоўваць электрычнасьць у ноч на 4 сьнежня 2024 году пасьля аварыйнага адключэньня другога энэргаблёку.
  • Першы блёк ў гэты час ужо знаходзіўся на плянава-папераджальным рамонце. Пра тое, што два энэргаблёкі не выпрацоўваюць электрычнасьць, стала вядома 19 сьнежня.
  • Пазьней Мінэнэрга афіцыйна прызнала праблему. Увогуле ўся станцыя не выпрацоўвала электрычнасьць на працягу 50 дзён.
  • Няўдалая спроба падключэньня другога энэргаблёка адбылася ў пачатку студзеня гэтага году. Міністар энэргетыкі Аляксей Кушнярэнка адмовіўся тлумачыць сытуацыю на станцыі.
  • Пры штатнай рабоце двух энэргаблёкаў БелАЭС забясьпечвае каля 40% патрэбаў краіны ў электраэнэргіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG