Белстат на гэтым тыдні абнародаваў дадзеныя аб мэдыянным заробку ў краіне ў лістападзе мінулага году.
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што Чырвоны Крыж пацьвердзіў перадачу трох закладніц у нядзелю.
Сэгмэнт Вікіпэдыі на беларускай мове дасягнуў новай вяршыні. Яна працягвае пашырацца.
9 лютага ў Косаве парлямэнцкія выбары. Сытуацыя зноў не выглядае спакойнай, канфлікт паміж альбанцамі і сэрбамі застаецца актуальным.
Некаторыя літоўскія кансэрватары раней раскрытыкавалі выкарыстаньне гербу «Пагоня», лічачы гэта замахам на нацыянальныя сымбалі сваёй дзяржавы.
Расейскія кампаніі, якія працуюць на беларускім рынку, усё часьцей сталі апынацца пад пільнай увагай мясцовых падатковых органаў. На гэта зьвярнулі ўвагу дзелавыя выданьні Расеі.
Ізраіль аб’явіў аб спыненьні агню ў сэктары Газа з 11 гадзін 15 хвілін па мясцовым часе. Гэта адбылося пасьля таго, як ізраільскі бок атрымаў ад групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, сьпіс закладнікаў для абмену ў нядзелю.
Шэраг беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў уцягнутыя ў масавую вытворчасьць снарадаў для расейскага войска, паведамляе аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol.
Сотні прыхільнікаў арыштаванага прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёля ўварваліся ў будынак суду рана ў нядзелю пасьля таго, як яго арышт падоўжылі. Людзі разьбілі вокны ў будынку і трапілі ўнутр. Выканаўца абавязкаў лідэра краіны назваў пратэст «неймаверным».
Праграма TikTok стала недасяжнай для амэрыканскіх карыстальнікаў у нядзелю, 19 студзеня.
Палітэмігрант з Архангельску Дзьмітрый Батура прыкаваў сябе да агароджы расейскай амбасады ў Варшаве. Ён меў намер галадаваць у падтрымку Украіны. Трансьляцыя ішла на YouTube-канале апазыцыянэра Яўгена Дамажырава.
За мінулыя суткі, 17 студзеня, на фронце зафіксавана 174 баявыя сутыкненьні, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны. Па гэтых дадзеных амаль палова гэтых баёў адбылася на Пакроўскім напрамку.
На 17 студзеня Цэнтральная выбарчая камісія акрэдытавала 445 міжнародных назіральнікаў за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. З 8 студзеня, калі іх было 362, колькасьць павялічылася на 22,9%, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дакумэнтаў ЦВК.
У Польшчы была раскрытая міжнародная злачынная групоўка, якая афармляла фіктыўныя дакумэнты на атрыманьне польскіх віз. Іншаземцам дапамагалі атрымліваць гасьцявыя візы, а таксама візы Poland Business Harbour (PBH).
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў у сацыяльных сетках аб запуску ўласнай крыптавалюты пад назвай $TRUMP. У першы дзень карыстальнікам стане даступна 200 мільёнаў манэт, а на працягу трох гадоў агульная прапанова вырасьце да аднаго мільярда.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ня могуць быць свабоднымі або справядлівымі з прычыны «рэпрэсіўных умоваў» ў краіне, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен 17 студзеня.
У Міністэрстве замежных спраў раяць грамадзянам не рызыкаваць паездкамі ў Літву. З такім заклікам выступіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Двое судзьдзяў загінулі ў выніку стральбы ў Тэгеране ў будынку Палаца правасудзьдзя. Пра гэта паведамляе агенцтва IRNA. Яшчэ адзін судзьдзя паранены.
У Румыніі знайшлі абломкі яшчэ двух расейскіх бесьпілётнікаў тыпу Shahed. Пра гэта паведамляе міністэрства абароны Румыніі.
Газэта The New York Times сабрала меркаваньні экспэртаў аб патэнцыйнай рызыцы для здароўя ад мікраплястыку, які ўтрымліваецца ў некаторых чайных пакеціках.
Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ 23 чалавекі, асуджаных за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасьці».
Агнешку Рамашэўскую-Гузы беларусы ведаюць як стваральніцу і шматгадовую дырэктарку тэлеканалу «Белсат». Але ў гэтай гутарцы «Белсату» прысьвечанае толькі адно — першае пытаньне.
18 студзеня споўнілася 70 гадоў палітвязьню Вацлаву Арэшку. Вядомы актывіст прафсаюзу РЭП трэці раз адзначае дзень нараджэньня ў няволі.
Падзеі 18 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Увечары 17 студзеня на дзяржаўным беларускім тэлеканале АНТ паказалі чацьвёртую частку прапагандысцкага фільма пад назвай «Свабода слова» пра журналістаў Радыё Свабода, якія нібыта «спрабавалі падпаліць Беларусь».
Марыя удзельнічала ў пратэстах 2020 году і 9 жніўня была параненая шумавой гранатай у Менску каля стэлы.
Вярхоўны суд ЗША адмовіўся адмяніць закон, які дазваляе забараніць TikTok, калі сацыяльная сетка ня будзе выдзеленая з кітайскай кампаніі ByteDance. Дакумэнт уступае ў сілу 19 студзеня, за дзень да інаўгурацыі Дональда Трампа.
Мартын Поляк, адзін з самых вядомых аўстрыйскіх інтэлектуалаў, пісьменьнік, перакладчык і журналіст, памёр ва ўзросьце 80 гадоў.
Праз чатыры гады пасьля таго, як улетку 2020-га па Беларусі «пракаціліся масавыя пратэсты пасьля абвяшчэньня аспрэчваных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, маштабныя перасьледы мірных пратэстоўцаў і крытыкаў працягваюць біць усе новыя рэкорды».
Выданьне «Наша Ніва» паведамляе са спасылкай на таксістаў з розных службаў, што адміністрацыя папярэдзіла іх аб тым, што 26 студзеня, у дзень выбараў, могуць адключаць інтэрнэт.
Суд над Рубэнам Варданьянам, былым фактычным прэм’ер-міністрам Нагорнага Карабаху, па абвінавачаньні ў тэрарызьме, злачынствах супраць чалавечнасьці і злачынствах супраць дзяржавы Азэрбайджан мае пачацца 17 студзеня ў Баку.
Расея і Іран падпісалі вялікую дамову аб стратэгічным партнэрстве.
У Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы нагадалі ўмовы, на падставе якіх на літоўскую тэрыторыю пасьля 18 студзеня будуць часова прапускаць аўтамабілі на нумарах зь беларускай рэгістрацыяй.
Расея выкарыстала балістычныя ракеты.
У Варшаве скончыўся разгляд справы аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы Герцэн.
Праваабаронцы «Вясны» сустрэліся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Пітэрам Каўфманам. Сустрэча адбылася ў Вільні, дзе знаходзіцца дыпляматычнае прадстаўніцтва ЗША для Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь працягвае гандляваць з заходнімі краінамі, хоць даходы ад гандлю значна зьнізіліся пасьля ўвядзеньня санкцый.
На 1 сьнежня 2024 году Беларусь займала чацьвёрты радок у рэйтынгу краін, дзе найбольш перасьледуюць журналістаў, вынікае з гадавога агляду Камітэту абароны журналістаў (CPJ), абнародаванага 16 студзеня.
Літва і Варшава дамовіліся зьвярнуцца ў Эўракамісію з супольнай заяўкай на фінансаваньне будаўніцтва альтэрнатыўнай дарогі Аўгустаў (Польшча) – Вільня (Літва) для павелічэньня вайсковай мабільнасьці.
Суд вынес вырак у справе аб карупцыі.
Спыненьне агню ў сэктары Газа павінна пачацца ў нядзелю, як і плянавалася, заявіў дзяржаўны сакратар Энтані Блінкен.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Суд у горадзе Петушкі Ўладзімірскай вобласьці Расеі вынес прысуды тром былым адвакатам Аляксея Навальнага — Вадзіму Кобзеву, Аляксею Ліпцэру і Ігару Сяргуніну.
У той жа час летась Літва забараніла ўвоз гэтай прадукцыі на сваю тэрыторыю.
Куба вызваліла 127 зьняволеных, у тым ліку лідэра апазыцыі Хасэ Даніеля Фэрэра, у выніку знакавага пагадненьня з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам, які пакідае пасаду.
Перад выбарамі сілавікі і чыноўнікі езьдзяць па працоўных калектывах, а сілавікі наведваць каледжы і ліцэі, палохаюць навучэнцаў адказнасьцю за «ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».
Украіна зьвярнулася зь лістом у Міжнародную фэдэрацыю стральбы з лука (World Archery) з заклікам прадоўжыць абмежаваньні для ўдзелу ў спаборніцтвах спартоўцаў зь Беларусі і Расеі.
На супрацоўнікаў рэклямных агенцтваў AdPlanes (ТАА «Ві Сі Джы») і Vondel Media завялі крымінальныя справы паводле артыкулаў аб падробцы, утойваньні і нявыплаце падаткаў.
У сталіцы Катара Досе падпісалі канчатковую вэрсію пагадненьня аб спыненьні агню ў сэктары Газа і абмену закладнікамі паміж Ізраілем і палестынскай групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.
Загрузіць яшчэ