26 студзеня на выбарчых участках Беларусі будуць дзяжурыць 5 тысяч супрацоўнікаў МНС.
Увечары 16 студзеня на дзяржаўным беларускім тэлеканале АНТ паказалі трэцюю частку прапагандысцкага фільма пад назвай «Свабода слова» пра журналістаў Радыё Свабода, якія нібыта «спрабавалі падпаліць Беларусь».
У Магілёве перад выбарамі міліцыя пачала наведваць каледжы і ліцэі, дзе палохае навучэнцаў адказнасьцю за «ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах», паведамляе экспэртная місія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Па выніках студзеня — лістапада 2024 году Беларусь была на другім месцы ў Эўразійскім эканамічным саюзе па трох зь сямі асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў.
Дакумэнт фармалізуе цяперашнія дачыненьні паміж дзяржавамі і накіраваны на пашырэньне супрацы.
Цяпер у Літве шэраг грамадзкіх актывістаў прасоўваюць ідэю, што беларусы ня маюць права выкарыстоўваць сымбаль Пагоня, бо ён ёсьць часткаю толькі літоўскай гісторыі.
Парлямэнт Баўгарыі зацьвердзіў новы кааліцыйны ўрад і пазьбег ужо восьмых датэрміновых выбараў з 2021 году, калі краіна ўвайшла ў пэрыяд палітычнай турбулентнасьці.
Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Польшча нібыта адмовілася весьці размовы пра Анджэя Пачобута. Аднак вядома, што польскія кіраўнікі настойваюць на вызваленьні Анджэя Пачобута і называюць гэта адной з умоваў адкрыцьця памежных пераходаў паміж краінамі.
Улады ў Менску заявілі, што пры гэтым супрацоўнічалі з ФСБ Расеі.
Утрыманьне зьняволенага ў Беларусі абыходзіцца ягоным сваякам нятанна. Грошы патрэбныя ня толькі на адваката, пасылкі і перадачы. Як расказваюць былыя вязьні, каб не было праблем з адміністрацыяй, пажадана раз на месяц пералічваць пэўную суму на рахунак калёніі.
Міліцыя і ўнутраныя войскі Беларусі з 20 студзеня будуць пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы ў сувязі з галасаваньнем на выбарах прэзыдэнта, якое адбудзецца 26 студзеня.
У Беларусі з 1 па 25 студзеня праходзіць агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Улады ўтойваюць зьвесткі пра агітацыйныя сустрэчы, у дзяржаўных мэдыя яны амаль не асьвятляюцца.
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) падрыхтавалі даклад «Ціхае заваяваньне Расеі: Беларусь», у якім аналізуюць пагрозы гэтага палітычнага працэсу для ЗША, NATO і Ўкраіны.
20 студзеня на пасаду прэзыдэнта ЗША мае заступіць Дональд Трамп.
Ці добра вы ведаеце сьцягі розных краінаў? Праверце сябе, прайшоўшы наш кароткі тэст.
Амбасадар ЗША ў Ізраілі заявіў, што Ізраіль і ХАМАС дамовіліся пра спыненьне агню тады, калі адміністрацыі Байдэна і Трампа пачалі працаваць сумесна над гэтым пытаньнем.
На дзяржаўным беларускім тэлеканале АНТ паказалі другую частку прапагандысцкага фільма пра журналістаў Радыё Свабода, якія нібыта «спрабавалі падпаліць Беларусь».
Ізраіль і радыкальная групоўка ХАМАС заключылі пагадненьне аб часовым спыненьні агню і вызваленьні часткі ізраільскіх закладнікаў, захопленых пры нападзе 7 кастрычніка 2023 году.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што расейскія спэцслужбы рыхтавалі сэрыю тэрактаў у самалётах розных авіякампаніяў па ўсім сьвеце.
У гатэлі «Шэратон» у Батумі позна ўвечары 14 студзеня зьбілі былога прэм’ер-міністра Грузіі і заснавальніка апазыцыйнай партыі «За Грузію» Георгія Гахарыя.
Паводле расейскага боку, абмен адбыўся пры пасярэдніцтве Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па абмеркаваньні праекту Дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы на 2025 год заявіў, што ведае, хто яму зычыць сьмерці.
15 студзеня Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што «на сёньняшні дзень усе, хто мае дачыненьне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці, або ўжо асуджаныя, або ў дачыненьні да іх завялі крымінальныя справы», якія разгледзяць суды.
18 траўня выберуць новага прэзыдэнта Польшчы.
15 студзеня ў Менску прайшла справаздачна-выбарная Генэральная асамблея Нацыянальнага алімпійскага камітэту, на якой Віктара Лукашэнку перавыбралі на пасаду кіраўніка арганізацыі на другі тэрмін.
Беларусь заняла 70-е месца з 145 краінаў сьвету ў абноўленым рэйтынгу вайсковай моцы Military Strength Ranking на 2025 год. У параўнаньні з рэйтынгам за папярэдні год Беларусь апусьцілася на 6 пазыцыяў.
Эўразьвяз мае намер увесьці абмежаваньні на імпарт звадкаванага прыроднага газу і алюмінію з Расеі ў рамках чарговага пакета санкцый, паведамляе Bloomberg са спасылкай на эўрапейскіх чыноўнікаў.
На 15 студзеня быў прызначаны паўторны аўкцыён па продажы дома ў Менску, які належыць сям’і Цапкалаў. У выніку таргі не адбыліся праз адсутнасьць удзельнікаў.
Палітычны аглядальнік службы «Эхо Кавказа» Радыё Свабода Вадзім Дубноў разважае, у чым галоўная інтрыга прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, і заяўляе, што Аляксандар Лукашэнка ўжо даўно не прапануе ніякай мадэлі разьвіцьця.
Большая частка таго, што адбудзецца ў Эўразьвязе ў 2025 годзе, залежыць ад абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь працягваюць свае выступы ў прэсе, прадстаўляючы праграмы. Аляксандар Лукашэнка раней адмовіўся ад выступленьняў. Шэраг міжнародных палітыкаў і арганізацый заяўляе пра непрызнаньне будучых выбараў з прычыны недэмакратычнасьці іх арганізацыі.
Пакуль няясна, колькі кубінскіх палітзьняволеных будзе вызвалена.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен паведаміў, што ў Армэнію будзе накіраваная група спэцыялістаў для экспэртнай дапамогі ва ўмацаваньні межаў.
Першая спроба была няўдалай праз супраціў аховы палітыка. Давялося распрацоўваць асобную апэрацыю.
Эўрапейская народная партыя (ЭНП) прыняла рэзалюцыю аб непрызнаньні выбараў у Беларусі, у якой асудзіла парушэньне правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў, якія працягваюцца ў краіне.
Навошта Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі стварае новыя спэцпадразьдзяленьні? Як сілавікі рыхтуюцца да выбараў? Ці могуць у Беларусі ў дзень выбараў цалкам заблякаваць інтэрнэт?
Дзяржаўныя газэты апублікавалі перадвыбарныя праграмы ўсіх кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, якія пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар. Зьявіліся праграмы Аляксандра Лукашэнкі, Аляксандра Хіжняка і Алега Гайдукевіча.
Восем дзяржаваў далучыліся да санкцыяў, якія Эўразьвяз увёў 16 сьнежня 2024 году ў дачыненьні да 26 фізычных і дзвюх юрыдычных асобаў зь Беларусі, паведаміла 14 студзеня Рада Эўразьвязу.
На дзяржаўным беларускім тэлеканале АНТ паказалі прапагандысцкі фільм пра журналістаў Радыё Свабода, якія нібыта «спрабавалі падпаліць Беларусь».
Цяпер літоўскі палітык гаворыць, што меў на ўвазе не дзяржаву Рэспубліку Беларусь, а беларускі народ.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў дыпляматаў і міністраў.
У сыстэме жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) існуе кадравая праблема, заявіў 13 студзеня ў этэры тэлеканала СТВ намесьнік кіраўніка Мінжылкамгасу Андрэй Рамашка.
Палітычны аналітык Павал Сьлюнькін расказаў Свабодзе, колькі часу рыхтаваўся да паступленьня ў Гарвард, чаму любіць размаўляць з рэспубліканцамі і ці стане БДУ «беларускім Гарвардам».
Сваякі палітычнага вязьня Дзяніса Сальмановіча занепаколеныя ягоным здароўем.
Улады хочуць выключыць любую магчымасьць пратэстаў з боку студэнтаў.
Прарасейскія ўлады рэгіёну адмаўляюцца ад дапамогі Кішынёва.
Упершыню караблі ВМС ЗША будуць названыя ў гонар амэрыканскіх прэзыдэнтаў, якія займалі сваю пасаду ў XXI стагодзьдзі.
Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Каспар Вэлдкамп пасьля сустрэчы зь Сьвятланай Ціханоўскай заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх палітвязьняў.
Хочуць адпрацаваць выкарыстаньне супольнай рэгіянальнай групоўкі войскаў у выпадку неабходнасьці для ваеннай бясьпекі Беларусі і Расеі.
Загрузіць яшчэ